Операция ГАИ «Безопасное лето»

Бяспека Общество

“Бяспечнае лета”
Зараз у рэспубліцы праходзіць акцыя  “Бяспечнае лета”, накіраваная на прыцягненне ўвагі грамадскасці да актуальных праблем бяспекі дзяцей на дарогах.
З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося 42 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх трое непаўналетніх загінулі і 39 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
12 ДТЗ адбылося з удзелам дзяцей-пасажыраў. Напрыклад, у красавіку навучэнец Гарадоцкага агратэхнічнага каледжа, які ехаў на матацыкле “Ява” па вёсцы Далёкія Браслаўскага раёна, не ўтрымаў руль, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ атрымаў траўмы дзевяцікласнік, пасажыр матацыкла.
У чэрвені ў Аршанскім раёне рабочы “Віцебскэнэрга”, знаходзячыся за рулём “Опеля”, не справіўся з кіраваннем і на сустрэчнай паласе руху сутыкнуўся з матацыклам. У выніку аварыі пацярпеў пасажыр, дзевяцігадовы хлопчык. З траўмамі ён дастаўлены на лячэнне ў мясцовую бальніцу.
27 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося з удзелам дзяцей-пешаходаў, прычым у 14 выпадках вінаваты самі дзеці. Напрыклад, ноччу на праезную частку Полацк-Расоны ў вёсцы Сухі Бор Полацкага раёна раптоўна выскачыў 15-гадовы юнак. Вадзіцель, што ехаў на легкавой машыне, не паспеў своечасова затармазіць. У выніку падлетак з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
У чэрвені ў Віцебскім раёне вадзіцель “Жыгулёў”  з-за сваёй няўважлівасці пры абгоне наехаў на маці з сынам, якія пераходзілі дарогу па пешаходнаму пераходу. Праз некалькі дзён чатырохгадовы хлопчык памёр ад атрыманых траўм.
Тры дарожна-транспартныя здарэнні ў вобласці зарэгістраваны з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў. Усе аварыі адбыліся па віне саміх дзяцей. Так, у краса-віку вадзіцель аднаго з сенненскіх прадпрыемстваў, кіруючы грузавым аўтамабілем у вёсцы Янава, наехаў на трохгадовага хлопчыка, які нечакана выехаў на праезную частку. Траўмы аказаліся для хлопчыка смяртэльнымі, ён памёр на месцы аварыі…
Часта дзеці не захоўваюць правілы дарожнага руху, перабягаюць дарогу ва неўстаноўленым месцы, не звяртаюць увагі на забараняючае святло святлафора. Таму бацькам асаблівую ўвагу варта звярнуць на бяспеку дарожнага руху. А за малалетнімі дзецьмі трэба пастаянны нагляд. Не варта іх пускаць адных катацца на веласіпедах, бо са двара яны могуць выехаць і на праезную частку.
Як сведчыць статыстыка, больш за ўсіх у аварыях сёлета пацярпелі падлеткі 5-8 класаў (18 дзяцей). У выніку ДТЗ паранена 12 вучняў пачатковых класаў і 9 дашкольнікаў. Менш за ўсіх пацярпелі старшакласнікі (паранены тры чалавекі). Найбольш аварыйны час – з 15.00 да 20.00.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №64 ад 23.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *