На «прямую линию» председателя Витебского облисполкома поступило 18 обращений

Актуалии Общество Президент

“Слабае сярэдняе звяно”

Такую ацэнку рабоце органаў улады на месцах даў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў пасля правядзення ў мінулую суботу “прамой лініі” з насельніцтвам рэгіёна.
Пераважная большасць пытанняў (а паступіла 18 званкоў) павінна была быць вырашана на месцах, а не даведзена да ўзроўню губернатара. Па словах Мікалая Мікалаевіча, гэта абсалютны факт таго, што ў нас па-ранейшаму “вельмі слабае сярэдняе звяно”, бо ні для каго не сакрэт: людзі вымушаны звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, калі не могуць “дастукацца” да чыноўнікаў на месцах.
7 званкоў паступіла ад жыхароў Віцебска, і тычыліся яны ў асноўным жыллёвага пытання, у прыватнасці, будаўніцтва і выдзялення жылля для мнагадзетных сямей. Таксама ўзнімалі жыхары Прыдзвінскага краю пытанні збору малака, гандлёвага абслугоўвання, выплаты заработнай платы, нарыхтоўкі дроў, падатку на сабак і многія іншыя. Пытанняў ад жыхароў нашага раёна на “прамую лінію” губернатара не паступіла.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2017 г.



2 комментария по теме “На «прямую линию» председателя Витебского облисполкома поступило 18 обращений

  1. …Пытанняў ад жыхароў нашага раёна на “прамую лінію” губернатара не паступіла…
    Здесь два варианта:или у нас все прекрасно или люди уже никому не верят.

  2. … или не дозвонились. Ничего нового в Витебском районе и не будет, все как и у всех: плохое освещение улиц, высокие цены в магазинах, маленькие зарплаты (которые продолжают урезать), отсутствие работы как таковой…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *