Лучшие туристы учаться в Ловжанской школе

Актуалии Образование

Туристы из Ловжанской школы

На старце – юныя турысты
У панядзелак 11 каманд са школ раёна сабраліся ў Лескавічах на традыцыйны турзлёт школьнікаў.
Дзеці добра падрыхтаваліся да сёлетняга турзлёту: кожны лагер – маленькі астравок сапраўдных турыстаў, дзе і камфортна, дзе і захавалі атрыбуты турысцкага быту.
З кожнай хвілінай лагер напаўняецца шумам і рамантыкай. Хтосьці ўжо ля вогнішча з гітарай, другія старанна рыхтуюцца да конкурсу мастацкай сама-дзейнасці, нехта ўзгадвае пра тапанімічныя знакі і турысцкія вузлы…
На полосе препятствийІ вось першае выпрабаванне – доўгая турысцкая паласа. Дарэчы, арганізатары добра па-стараліся з падборам маршрута: некаторым камандам давялося доўга паблукаць па лесе. Маятнік, купіны, гаць, тапаграфія, распальванне вогнішча – усё гэта прыйшлося пераадольваць юным турыстам. Лепш за ўсіх з гэтым справілася каманда Лаўжанскай школы.
Увечары прайшоў конкурс мастацкай самадзейнасці. Было падрыхтавана сапраўднае тэатралізавана-эстраднае шоў. Лепшымі выступленнямі журы прызнала творчыя знаходкі каманд  Язвінскай і Лаўжанскай школ, раённай гімназіі.
Багата мерапрыемстваў было і ў аўторак. І юныя турысты добра справіліся з усімі выпрабаваннямі.
Па выніках турзлёту перамогу святкавала каманда Лаўжанскай школы. Другое месца ў Язвінскай школы, трэцяе – у раённай гімназіі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №43 ад 10.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *