Объявлен пожароопасный сезон 1 класса опасности

Экология

Пачаўся  пажаранебяспечны  сезон

Сёлета рана прыйшла вясна. Хутка сышоў снег, ападкі амаль адсутнічаюць, у начны і дзённы час назіраюцца станоўчыя тэмпературы. Умовы надвор’я спрыяюць больш ранняму пачатку пажаранебяспечнага сезона.

Для атрымання своечасовай інфармацыі пра ўзнікаючыя лясныя пажары і забеспячэння належнай аператыўнасці ў арганізацыі іх тушэння, а таксама згодна з Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь з 29 сакавіка 2017 года аб’яўлены пачатак пажаранебяспечнага сезона з 1 класам пажарнай небяспекі. Пра ўзгаранні паблізу ляснога фонду пераканаўча просім паведамляць па тэл.: 8(02130)5-16-08, 8(029)745-30-85 МТС, а таксама рабіць усё магчымае для прадухілення бескантрольнага выпальвання сухой расліннасці.
Дзмітрый ПАДЛЯШЧУК, галоўны ляснічы ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №28 ад 07.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *