Лучшие юные инспекторы дорожного движения учатся в Обольской СШ

Безопасность Образование

Лепшай стала каманда з Обалі

18 красавіка ў СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дзяржаўтаінспекцыя, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У злёце бралі ўдзел восем каманд юных інспектараў дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ адзначылі добрую падрыхтоўку вучняў да тэарэтычнага экзамену на веданне правілаў дарожнага руху. У гэтай намінацыі перамагла каманда Обальскай СШ. У індывідуальным заліку лепшымі аказаліся Арцём Іспянькоў з СШ № 1 і Яна Стоцік з Обальскай школы. Цяжкім выпрабаваннем для каманд аказалася фігурнае ваджэнне веласіпеда. У гэтай намінацыі ўсе ўдзельнікі дапускалі памылкі. Тым не менш лепшымі па фігурным ваджэнні аказаліся дзеці з СШ №2. А ў індывідуальным заліку перамаглі школьнікі з Мікіціхі –  Вікторыя Котава і Кірыл Карбоўскі. У намінацыі “Аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым” перамагла каманда СШ №1. У індывідуальным заліку былі адзначаны Кацярына Вінаградава з СШ №1 і Дзяніс Кляцкоў з Обальскай школы. У агітацыйна-мастацкім прадстаўленні перамагла каманда Обальскай школы, у конкурсе насценгазет – раённай гімназіі. Прыз сімпатый гледачоў журы адзінагалосна аддало за артыстызм Надзеі Палікінай з СШ №2. Па выніках усіх конкурсаў першае месца прысуджана камандзе Обальскай школы.  Другое месца ў СШ №2, трэцяе – СШ №1. Пераможцы атрымалі граматы і прызы. Каманда Обальскай школы будзе абараняць гонар раёна на рэгіянальным этапе абласнога злёту-конкурсу атрадаў ЮІД, які пройдзе ў канцы красавіка ў Лепелі. Ларыса ЗАЙЦАВА. Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *