Стань участником республиканской акции «Чистый водоём»!

Общество Экология

Экалагічная акцыя «Чысты вадаём»

З 19 па 28 красавіка ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская акцыя “Чысты вадаём”.
РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праводзіць акцыю з 2014 года. Сіламі супрацоўнікаў БТПР разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый, устаноў адукацыі, нераўнадушных грамадзян прыведзены ў парадак больш за 2 тысячы кіламетраў берагавой лініі. У акцыі бралі ўдзел больш за 20 тысяч чалавек, сабрана і вывезена на палігоны ЦКА больш за 3 тыс. куб. м смецця.
Шумілінская раённая арганізацыйная структура БТПР будзе праводзіць акцыю на азёрах Зачэрне (19-21 красавіка, 9.00) і Зялёнае (26-28 красавіка, 9.00) каля аграгарадка Слабада. Звязацца з арганізатарамі акцыі можна па тэлефоне 4-47-67.
Запрашаем прыняць удзел у акцыі “Чысты вадаём”!
Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *