Профсозы требуют соблюдения норм охраны труда

Безопасность Общество Экономика

Абмеркавалі пытанні аховы працы

Ва Ушачах прайшоў 7-ы пленум Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, у якім актыўны ўдзел прыняў старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.  Абмяркоўвалася работа прафсаюзных арганізацый галіны па ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем працоўнага заканадаўства.
Наш раён на пленуме прадстаўляла в. а. старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Людміла Варкун. “Мерапрыемства прайшло ў дзелавой атмасферы, – расказала Людміла Георгіеўна. – Разглядалася выкананне комплексу мер, накіраваных на рэалізацыю рашэнняў пятага Усебеларускага народнага сходу і асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Гаварылася аб павышэнні ролі галіновага прафсаюза ў справе абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і гарантый работнікаў. Старшыня Віцебскага абласнога камітэта работнікаў АПК В. С. Гутараў расказаў аб грамадскім кантролі за захаваннем працоўнага заканадаўства, засяродзіў увагу на тым, што гэтыя пытанні трэба разглядаць на пасяджэннях прэзідыумаў раённых камітэтаў прафсаюза не радзей, чым адзін раз у паўгоддзе. Раённым арганізацыям прафсаюза работнікаў АПК было рэкамендавана не радзей як два разы на месяц ажыццяўляць маніторынг захавання наймальнікамі заканадаўства аб працы і аб выкананні калектыўнага дагавору. А ў выпадку выяўлення парушэнняў накіроўваць наймальнікам рэкамендацыі, кантраляваць іх выкананне. Старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый параілі ўключаць  у планы работы  пытанні захавання наймальнікамі працоўнага заканадаўства, аховы працы і выканання калектыўных дагавораў”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *