Доска почёта Шумилинского района-2017

Актуалии Общество Экономика

Дошка гонару

Сялянская (фермерская) гаспадарка Сямёнава Ю. В. “Раднік”

Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні элітнага насення зернебабовых і крыжакветных культур, шматгадовых траў і бульбы. Важным складнікам вытворчасці з’яўляецца вырошчванне харчовай бульбы, гародніны, малочная жывёлагадоўля.
Агульная плошча гаспадаркі складае 4190 га, у тым ліку сельскагаспадарчыя ўгоддзі – 3292 га, з якіх ворыва – 2292 га.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў 2016 годзе склала 1 мільён 689 тысяч рублёў (110,2% да ўзроўню 2015 года). Рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі – 16,4% (103,1% да 2015 года).
Валавы надой малака склаў 1791 тону, надой на карову – 5117 кг (106,8% да 2015 года). Нарыхтавана кармоў у 2016 годзе 43 умоўныя кармавыя адзінкі на адну галаву жывёлы (123,5% да 2015 года).

Спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту “Шумілінская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”

У спартыўнай школе працуюць 9 трэнераў па трох відах спорту: валейбол, лёгкая атлетыка, грэка-рымская барацьба, займаецца 247 навучэнцаў. Школа рыхтуе спартсменаў вышэйшага майстэрства, спартсменаў-разраднікаў, майстроў спорту.
Штогод школа праводзіць адкрытыя турніры па валейболе (дзіцячы і дарослы) памяці Анатоля Завадскага і грэка-рымскай барацьбе памяці маладзёжнай падпольнай арганізацыі “Юныя мсціўцы”. У 2016 годзе школа ўпершыню прыняла першынство Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў, туры рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі.
Спартсмены-навучэнцы школы прынялі ўдзел у шасці абласных першынствах па валейболе, дзе занялі чатыры першыя месцы. Каманда юнакоў 2003 г. н. стала двухразовым пераможцам рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі.
На чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе заваявана шэсць першых і два трэція месцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *