В Шумилинском центре детей и молодёжи юные чтецы читали классиков

Молодёжь Образование

“Жывая класіка”

У цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам!”. У конкурсе прынялі ўдзел больш за сорак дзяцей з 11 устаноў адукацыі раёна. Мэта мерапрыемства – пашырэнне чытацкага кругагляду і выхаванне на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, расказала метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва.
Ва ўзроставай катэгорыі “вучні пачатковых класаў” перамагла Ірына Рабчаева з Амбросавіцкай школы. Сярод вучняў 5-6 класаў лепшай была Ульяна Васілеўская з гэтай жа школы, сярод вучняў 7-8 класаў – Кацярына Бельчанкова з раённай гімназіі. Сярод старшакласнікаў першае месца раздзялілі Максім Пашкевіч з СШ № 1 і Вераніка Юрчанка з раённай гімназіі.  Усе пераможцы прымуць удзел у абласным этапе конкурсу юных чытальнікаў, які пройдзе 15-16 мая ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №35 ад 05.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *