А работники Шумилинского лесхоза сажают лес и рисуют Победу

Общество Экономика

Лес і малюнкі – Перамозе

Май – Дзень Перамогі, блакіт неба, свежасць маладой вясны. Мы цэнім гэтыя багацці і мацуем іх – сваёй работай, вучобай, творчасцю, любоўю.
Работнікі Шумілінскага лясгасу, напрыклад, кожную вясну саджаюць лес. Як паведаміў в. а. дырэктара прадпрыемства Аляксандр Лабынцаў, толькі сёлетняй вясной у раёне пасаджана 85 гектараў лесу. Асабліва буйныя пасадкі зроблены ў партызанскай мішневіцкай зоне, а таксама ў Шумілінскім лясніцтве.
А яшчэ да Дня Перамогі прафсаюзная арганізацыя лясгасу правяла конкурс малюнкаў “Мы малюем Перамогу”. Старшыня мясцовага прафкама Святлана Лявонава расказала, што найперш сваімі малюнкамі парадавалі дзеці работнікаў лясгасу, але не толькі. Знайшліся мастакі (і нядрэнныя) і сярод лясгасаўцаў. Свае работы на нястрогі суд калег прадставілі інжынер па якасці Алеся Окунева і эканаміст Елізавета Градоўкіна.
А вясна зноў буяе. 72-я мірная. Дай Бог, каб усе вёсны на свеце былі мірнымі!
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №37 ад 12.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *