Полив огородов не по правилам может влететь в копеечку

Актуалии Закон Общество

Паліў агародаў можа выліцца ў капейку
У сувязі з неабходнасцю паліву прысядзібных участкаў некаторыя грамадзяне выкарыстоўваюць шлангі, прымацоўваючы іх да вулічных водаразборных калонак ці вывадаў з водаправодаў. З аднаго боку — зручна і значна аблягчае працу, аднак узнікае пытанне ўліку спажытай такім чынам вады для яе аплаты. Правіламі карыстання сістэм камунальнага водазабеспячэнння і водаадвядзення ў гарадах і пасёлках Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі загадам Мінжылкамунгасу №128 ад 26.12.1995 года, прадугледжана, што ў выпадку выяўлення фактаў падключэння грамадзянамі шлангаў да вулічных водаразборных калонак ці выкарыстанне іх не па прамому прызначэнню, альбо падключэнне шлангаў да водаправоду для паліву прысядзібных участкаў пры адсутнасці прыбору ўліку прымяняецца даволі суровы парадак разліку спажытай вады.
Пры выяўленні вышэйуказаных фактаў колькасць зрасходаванай вады вызначаецца па прапускной здольнасці трубы ўводу, дзеянні яе поўным сячэннем на працягу 24 гадзін штосуткі, пры хуткасці руху патоку вады, роўнай 2м/с на працягу 30 сутак да дня выяўлення.
Адзін грамадзянін  з райцэнтра  атрымае ў ліпені разлік за ваду на суму 1200000 рублёў. І яшчэ 15 чалавек адчуюць на сваёй кішэні кошт безуліковаму і неэканомнаму расходу вады.
Каб пазбегнуць канфліктных сітуацый, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць вывады з водаправодаў на сваіх участках з прымацаваннем шлангаў для паліву, трэба ўстанавіць лічыльнікі. Яны пакажуць рэальную колькасць выкарыстанай вады. Тым жа, хто прымацоўвае шлангі да водаразборных калонак  альбо  не жадае паставіць прыбор уліку, варта падрыхтавацца да вялікіх фінансавых выдаткаў.
Я. ДЗЯМЕНЦЬЕЎ, юрысконсульт  УП ЖКГ.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *