БРСМ отмечает своё десятилетие. О работе районной организации ОО «БРСМ»

Актуалии Молодёжь

Будучыню Радзімы будаваць маладым
Восенню 2002 года на раённай канферэнцыі БПСМ удзельнікі падтрымалі ідэю аб’яднання дзвюх маладзёжных арганізацый – Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і Беларускага саюза моладзі і ўтварэнняновай грамадскай маладзёжнай арганізацыі – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Першым сакратаром новай арганізацыі была абрана Надзея Мядзведская.
У ахопе работы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі як вучнёўская моладзь, так і рабочая. Вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Тэматычныя вечарыны, сустрэчы з цікавымі людзьмі, разнастайныя акцыі нясуць у сабе важкі зарад патрыятызму і гордасці за Беларусь. У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Дзень Дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь, падчас акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” маладым беларусам уручаюцца нацыянальныя пашпарты краіны.
Дзейнічае праграма “Абавязак. Гонар. Радзіма”. Моладзь займаецца добраўпарадкаваннем брацкіх могілак, вайсковых пахаванняў, абеліскаў. А ў 2006-2007 гадах  моладзь збірала сродкі на рэканструкцыю Обальскага музея камсамольскага падполля.
Добрай традыцыяй стала ў раёне і правядзенне Дзён прызыўніка: два разы на год ва ўрачыстай атмасферы праводзяць у армію навабранцаў. Арганізатарамі выступаюць аддзел па справах моладзі райвыканкама разам з раённай арганізацыяй БРСМ.
Патрыятычнае выхаванне цесна пераплецена са спортам і фарміраваннем здаровага ладу жыцця. Наш райкам БРСМ выступіў з ідэяй аднаўлення ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”. Дарэчы, каманда нашага раёна на вобласці неаднаразова станавілася пераможцай. Арганізацыя выступіла адным са спонсараў турніру па грэка-рымскай барацьбе ў Обалі, прысвечанага памяці членаў камсамольскай падпольнай арганізацыі “Юныя мсціўцы”. Карыстаецца папулярнасцю і спартыўна-забаўляльнае свята “Гульні сапраўдных мужчын”.
Шмат увагі ўдзяляецца прафарыентацыі моладзі. Райкам ГА БРСМ арганізуе сустрэчы вучняў старэйшых класаў з прадстаўнікамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, ладзяцца экскурсіі ў каледжы і ўніверсітэты. Традыцыйнымі для працоўнай моладзі сталі конкурсы прафесійнага майстэрства. Паказаць свае ўменні маюць магчымасць маладыя механізатары, цырульнікі і будаўнікі.
З нядаўняга часу пачалі ахоўваць правапарадак маладыя дружыннікі, пры райкаме створаны маладзёжны атрад аховы правапарадку ў складзе 15 чалавек, дарэчы, у мінулым годзе ў вобласці ён стаў лепшы.
З кожным годам пашыраецца валанцёрскі рух “Добрае сэрца”, можна сказаць, што ў раёне ён пачаўся з акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”.
Шмат праведзена за 10 год экскурсій, з дапамогай райкама ГА БРСМ моладзь мела магчымасць аб’ехаць не толькі  Беларусь, а і пабываць у Пушкінскіх гарах, Санкт-Пецярбургу і Кіеве.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №70 ад 05.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *