Делегация работников культуры Шумилинщины примет участие в фестивале славянских культур и праздновании дня города в Белгороде-Днестровским

Культура

Крепость в г. Белгород-Днестровский

Нашы едуць ва Украіну
Мінулым летам у час “Славянскага базару” на Шуміліншчыне гасцяваў украінскі калектыў “Вясёлка”. Хто пабываў на яго канцэртах, якія прайшлі ў Мікіцісе і Шуміліне, яшчэ, пэўна, не забылі тыя заварожваючыя спевы, аўтэнтычныя касцюмы, народныя ўкраінскія матывы.
Тады і быў заключаны дагавор аб культурным супрацоўніцтве паміж двума раёнамі – Шумілінскім і Белгарад-Днястроўскім. Пра гэта расказала нам галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Валянціна Навіцкая ў сувязі з тым, што зусім хутка культурная дэлегацыя ад нашага раёна наведае Украіну. У апошнія выхадныя чэрвеня Белгарад-Днястроўскі адзначыць дзень горада, на звязаныя з такой падзеяй гучныя святкаванні і былі запрошаны шумілінскія калектывы. У групу з дваццаці пяці чалавек увайшлі: народны фальклорны калектыў “Гульбічы” Шумілінскага ГДК і народны клуб народных майстроў “Спадчына”, народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” Дома рамёстваў.
Тры святочныя дні абяцаюць быць надзвычай насычанымі, акрамя іншага запланаваны таксама ўдзел у дабрачынным канцэрце і ў фестывалі беларускай і польскай культур, падзялілася планамі Валянціна Георгіеўна. І менавіта шумілінскія артысты і адмысловыя майстры будуць прадстаўляць беларускую культуру.
Наогул, ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемстваў такога фармату выступае Беларускае таварыства Адэскай вобласці. Існуе цэлая праграма па падтрымцы беларусаў за мяжой.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *