На «прямой линии» у председателя райисполкома доминировали жилищно-коммунальные вопросы

Актуалии Общество Президент

Здаць цяля, уладкавацца на працу і падагрэць ваду

У суботу, 20 мая, старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў праводзіў “прамую лінію” і прыём грамадзян. Да кіраўніка раёна звярнуліся амаль два дзясяткі жыхароў раёна, было тэлефанаванне і з абласнога цэнтра. Кола пытанняў, якія хвалявалі людзей, было даволі разнастайнае, але, як і заўжды, лідарства належала пытанням камунальным – дзясятак зваротаў закраналі тыя ці іншыя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Людзі скардзіліся на працякаючы дах і ваду ў падвале, на нізкую тэмпературу гарачай вады і на адсутнасць вады наогул. Вяскоўцы прасілі дапамагчы ўладкавацца на працу,  здаць цяля, набыць карову. Былі скаргі на нявыплату грошай за стаж. Прасілі дапамагчы з інтэрнатам і выдзеліць сацыяльнае жыллё. Выказвалі незадаволенасць закрытай лазняй на Брыкеце і станам дарогі на Сураўні. Аляксандр Іванавіч кожнага заяўніка ўважліва выслухоўваў, некаторыя пытанні вырашаліся аператыўна па тэлефоне. Па іншых заявах дырэктар УП ЖКГ Іван Штуро, які прысутнічаў у кабінеце старшыні райвыканкама падчас “прамой лініі”, адпраўляў спецыялістаў прадпрыемства для абследавання і ўдакладнення сітуацыі на месцы. Некаторыя праблемы патрабуюць дадатковага абследавання і ўдакладнення, яны будуць разгледжаны ў пачатку працоўнага тыдня. Але па кожным пытанні даваўся абгрунтаваны адказ, усе яны знаходзяцца на кантролі да вырашэння і адказу заяўнікам.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *