Депутаты Шумилинского райсовета внесли уточнения

Актуалии Президент Экономика

Унесены  ўдакладненні

Учора, 22 мая, адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Дэпутаты ўнеслі змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя рашэнні райсавета.
Па прапанове дэпутата райсавета начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Алены Сідарэнкі былі ўнесены змяненні ў раённы бюджэт. У прыватнасці, былі пераразмеркаваны грошы паміж сельскімі Саветамі дэпутатаў з мэтай удакладнення расходаў на добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў. Большую датацыю з раённага бюджэту на гэтыя мэты атрымалі Сіроцінскі і Обальскі сельсаветы, адпаведна зменшана датацыя астатнім. Таксама былі ўдакладнены выдаткі УП ЖКГ на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна за кошт пераразмеркавання грошай па іншых артыкулах.
Начальнік аддзела эканомікі Тамара Сідарава агучыла праект рашэння аб вызваленні КУСГП “Сіроцінскі” і “Мішневічы”, КУП БАН ад пералічэння ў бюджэт часткі платы ад здачы ў арэнду памяшканняў і плошчаў. Вызваленыя грошы будуць накіраваны на развіццё прадпрыемстваў.
Каментуючы пытанне аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што ў раёне 253 населеныя пункты, рашэнне аб назвах якіх было прынята раней, але па пяці вёсках узніклі неадпаведнасці ў назвах на рускай і беларускай мовах.
Па прапанове начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Зоі Гарэленкавай прынята рашэнне, якое ўдакладняе назвы пяці вёсак раёна ў адпаведнасці з правапісам на абедзвюх дзяржаўных мовах.
Таксама былі ўнесены змяненні ў рашэнне аб межах і плошчах населеных пунктаў раёна. Сваім рашэннем дэпутаты зацвердзілі ўдакладненыя межы некаторых вёсак Сіроцінскага, Лаўжанскага, Мікалаеўскага і Светласельскага сельсаветаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *