На Обольском керамическом заводе говорили о пожарной безопасности

Безопасность Экономика

У калектыве ОКЗ

Нядаўна першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Д. В. Панцюхоў выступіў у калектыве Обальскага керамічнага завода.

Пра пажары, што адбыліся на тэрыторыі раёна, і гібель чалавека на адным з іх расказаў намеснік начальніка РАНС Рыгор Жук. Таксама ён падрабязна спыніўся на пажары ў інтэрнаце Шуміліна, рэкамендаваў абсталяваць жыллё газааналізатарамі, расказаў пра выпадак гібелі дзіцяці на вадаёме, які здарыўся нядаўна.
Д. В. Панцюхоў пазнаёміў з аператыўным становішчам з пажарамі і гібеллю на іх людзей на тэрыторыі вобласці і рэспублікі, нагадаў правілы пажарнай бяспекі, даў інфармацыю пра стан пажарнай бяспекі дадзенага аб’екта, супрацьпажарныя патрабаванні, якія персанал павінен безумоўна выконваць у вытворчай дзейнасці. Расказаў пра важнасць практычных заняткаў па адпрацоўцы дзеянняў персаналу на выпадак узнікнення пажараў з прыцягненнем пазаштатных пажарных фарміраванняў. Нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Таксама адбылася кансультацыйная гутарка па пытаннях выканання патрабаванняў пажарнай і электрабяспекі на аб’ектах ОКЗ.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *