З падзякамі за ўвагу да Оршы

Актуалии Президент Экономика

З падзякамі за ўвагу да Оршы

Перад пачаткам «прамой лініі» з насельніцтвам вобласці ў мінулую суботу старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў пракаменціраваў вынікі выязнога пасяджэння Прэзідыума Саўміна ў Аршанскім раёне:

“Падведзены папярэднія вынікі, унесены прапановы, дадзены заданні. Даручэнне Прэзідэнта па развіцці Аршанскага раёна мае вялікае значэнне не толькі для гэтага рэгіёна. У раёне і горадзе пражывае больш за 157 тысяч чалавек. Гэта вялікі чалавечы патэнцыял, які пакуль не ў поўнай меры задзейнічаны ў эканоміцы. Аршанскі раён займае ў аб’ёме вытворчасці Віцебшчыны значную долю, таму ўкладанні ў яго развіццё дазволяць стаць яму лакаматывам усёй вобласці”.
Кіраўнік вобласці адзначыў, што апошнім часам ад аршанцаў паступае шмат званкоў, усе яны выказваюць вялікую падзяку кіраўніцтву краіны, пра тое ж людзі гавораць падчас асабістых сустрэч. Жыхары рэгіёна ўдзячныя за тое, што на раён звярнулі ўвагу, яны паверылі, што раён пойдзе ўперад і зойме лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, падкрэсліў Мікалай Шарснёў.
Начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Ілона Шульга паведаміла, што на папярэдняй «прамой лініі» паступіла 18 зваротаў, 16 даручэнняў выканана, 2 знаходзяцца на кантролі. Яна адзначыла, што колькасць зваротаў на «прамую лінію» аблвыканкама памяншаецца, такая ж тэндэнцыя назіраецца і па зваротах ў райвыканкамы. Гэта сведчыць пра эфектыўнасць работы, якая праводзіцца з насельніцтвам.
У ходзе трохгадзіннай тэлефоннай размовы паступіла 19 званкоў з Віцебска і Віцебскага раёна, Оршы, Полацка, Дубровенскага, Докшыцкага, Лепельскага раёнаў. Гучалі пытанні па рамонце дарог, двароў і дамоў, закраналіся пытанні аптымізацыі ўстаноў адукацыі і выдзялення арэнднага жылля, будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў, барацьбы з баршчэўнікам
У ходзе «прамой лініі» старшыня аблвыканкама ў рэжыме відэаканферэнцыі выходзіў на сувязь з кіраўніцтвам адпаведных рэгіёнаў, абмяркоўваў праблемы, даваў канкрэтныя даручэнні. Усе звароты ўзяты на кантроль.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *