Рэкі ўсмешак і мора шчасця

Актуалии Общество

Рэкі ўсмешак і мора шчасця

І толькі яны зараз – галоўныя героі. Дзеці. І маленькі будучы першакласнік, які развітаўся з любімай выхавальніцай, усведамляючы, што яго чакае самае сапраўднае дарослае жыццё; і чацвёртакласнік, які, выціраючы слёзы,  памахаў рукой сваёй першай настаўніцы; і выпускнік, які разумее, што ён жа менш за ўсё зараз хоча развітвацца з дзяцінствам…
Але ў любым выпадку лета – гэта рэкі ўсмешак, якія ўтвараюць цэлае мора шчасця. Лета – гэта адпачынак, гэта радасць, гэта надзеі. Таму, напэўна, і Дзень абароны дзяцей адзначаецца ў першы летні дзень. З летам вас, любімыя і дарагія нашы дзеткі!
На здымку пазнаюць сябе вучні 4 “А” класа СШ №1 Шуміліна.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *