Криминальные новости

Безопасность Закон

Крымінал. Здарэнні

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Патроны
Па месцы жыхарства непрацуючага жыхара Обалі былі знойдзены 24 патроны для наразной зброі. За незаконнае захоўванне боепрыпасаў мужчыну пагражаюць папраўчыя работы да двух гадоў або арышт, або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі да 7 гадоў.
Падробка
Жыхарка райцэнтра падрабіла даведку пра тое, што льготны крэдыт, які яна брала на капітальны рамонт жылля, пагашаны. Такім чынам жанчына спрабавала аформіць дагавор куплі-продажу кватэры. Узбуджана крымінальная справа, жанчыне пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да 3 гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да двух гадоў.
Бойка
З Віцебскага РАУС у Шумілінскі дасланы матэрыял праверкі па бойцы ля ГВК “Метан”. Студэнтку з Віцебска, якая была ля кафэ, пабіла шумілінская дзяўчына. Пацярпелая з пераломамі сківіцы звярнулася ў бальніцу. Узбуджана крымінальная справа. Дзяўчыне з Шуміліна пагражае штраф або папраўчыя работы да 2 гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да 3 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
У кювеце
Жыхар Полацкага раёна, які на “Рэно-Лагуна” ехаў па дарозе Р-20 ля вёскі Ужляціна, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у меліярацыйны канал. У салоне аўтамабіля знаходзі-ліся трое пасажыраў, у тым ліку адзін з іх – двухмесячнае дзіця ў аўтакрэсле. Пацярпела толькі маці дзіцяці, якая з пераломамі плечавой косці рукі дастаўлена ў бальніцу. Па дадзенаму ДТЗ праводзіцца праверка, прызначана дадатковая экспертыза.
На матаблоку
Жыхар Мікіціхі ў стане алкагольнага ап’янення ехаў па адной з вуліц аграгарадка. У час руху кіроўца зачапіў матаблокам легкавы аўтамабіль, што знаходзіўся на абочыне. З месца здарэння кіроўца ўцёк, але яго знайшлі. Мужчыну пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Сутыкнуліся
Жыхар Мядзельскага раёна на аўтамабілі “Мерседэс-Бэнц” з паўпрычэпам выехаў на аўтадарозе Р-20 на паласу сустрэчнага руху, у выніку чаго сутыкнуўся з “Ладай-Самара”, за рулём якой быў жыхар Расійскай Федэрацыі. Складзены адміністрацыйны пратакол, віноўніку ДТЗ пагражае штраф да 10 БВ і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да аднаго года. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.
Парнаграфія
Як паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, узбу-джана крымінальная справа па факце распаўсюджвання парнаграфіі. 14-гадовай жыхарцы з Шуміліна невядомы адправіў у сацыяльнай сетцы “УКантакце” фотаздымак парнаграфічнага характару. Асоба адпраўніка ўстанаўліваецца.
Цяжарнасць
15-гадовая дзяўчына з райцэнтра стала на ўлік па цяжарнасці ў ЦРБ. Райаддзел праводзіць праверку па факце ўступлення ў палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 43 ад 06.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *