Скоро зима. Шумилинские спасатели проверяют печки

Безопасность Общество

Бяспечнае цяпло вашага дома

Ацяпляльны сезон распачаўся. Разам з ім распачалася «гарачая пара» не толькі для работнікаў жыллёва-камунальнай службы, але і для выратавальнікаў, бо пераважная большасць узгаранняў у асенне-зімовы перыяд здараецца з-за эксплуатацыі няспраўнага пячнога абсталявання.


Зараз у прафілактычных мэтах, каб папярэдзіць пажары, шумілінскія ратавальнікі праводзяць рэйды па домаўладаннях грамадзян. У адзін з іх па населеных пунктах Сураўні, Казьяны Мішневіцкага сельсавета, а таксама ў в. Сіроціна Сіроцінскага сельсавета адправіўся карэспандэнт раённай газеты.
Пры абследаванні асаблівая ўвага надавалася тым домаўладанням вяскоўцаў, дзе раней былі выяўлены парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Абавязкова наведвалі праблемныя сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці, грамадзян, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне.
Прыемна было бачыць, што многія вяскоўцы з разуменнем ставяцца да ўласнай бяспекі і своечасова прыводзяць у парадак дамы і прысядзібныя ўчасткі. І халады сустракаюць «узброенымі». Але былі выяўлены і такія, хто не паспеў адрамантаваць пячное ацяпленне. Нават не браўся. Так было ў Казьянах, дзе печка ў аднаго з жыхароў просіцца да неадкладнага рамонту: трэба замазаць скразныя трэшчыны, атынкаваць і пабяліць печку, ачысціць комін ад сажы. У адным з дамоў у Сіроціне хоць пячное ацяпленне было падрыхтавана да сезона, аднак гаспадары захоўвалі гаручыя вадкасці і матэрыялы на печцы і каля топкі. А гэта можа стаць крыніцай пажару!
Быў выяўлены таксама дом, дзе гаспадары не паклапаціліся, каб перад топкай на драўлянай падлозе быў прымацаваны негаручы ліставы ці плітны матэрыял. Тут хопіць іскры ці гарачага вугалька для здарэння і непапраўнай трагедыі.
Пры наведванні домаўладанняў з усімі гаспадарамі была праведзена тлумачальная прафілактычная гутарка, дзе супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях нагадвалі і пра своечасовы рамонт печак і электраправодкі, і пра правілы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, і пра тое, што малых дзяцей нельга пакідаць без нагляду, раілі ўстанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Між іншым, летась на Віцебшчыне было зафіксавана 19 выпадкаў станоўчых спрацовак АПІ, дзякуючы чаму на пажарах былі выратаваны 132 чалавекі.
У кожным доме выратавальнікі пакінулі наглядную агітацыю прафілактычнай накіраванасці.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №85 ад 30.10.2020 г.

Інспектар РАНС Вадзім Півавараў правярае стан пячнога ацяплення ў аднаго з жыхароў в. Сіроціна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *