Будьте бдительны! Мошенники под видом соцработников

Безопасность Общество

Пад выглядам сацыяльных работнікаў – махляры-злачынцы

Спецыялісты Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пастаянна праводзяць абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў вайны, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, адзінокіх сталых людзей, адзінокіх інвалідаў 1 і 2 груп і іншых катэгорый грамадзян. Разам з тым, гэтым могуць скарыстацца махляры-злачынцы, пад выглядам спецыялістаў сацыяльнай службы ўвайсці ў давер сталых грамадзян, атрымаць доступ у дом і ўчыніць злачынства.

У сувязі з гэтым хочацца нагадаць наступныя правілы бяспекі:
– абавязкова пытайце прозвішча, імя, імя па бацьку спецыяліста і патрабуйце прад’явіць пасведчанне, бо ўсе спецыялісты па сацыяльнай рабоце і сацыяльныя работнікі маюць пасведчанні вызначанага ўзору, дзе ёсць назва ўстановы і пячатка. Калі вас наведалі двое спецыялістаў, пытайце пасведчанне ў абодвух;
– можна ўдакладніць, ці працуе дадзены грамадзянін ці грамадзяне ў нашай ўстанове па тэлефоне 5-71-90;
– калі ж вы ўпусцілі чужога чалавека ў свой дом, ніколі не выпускайце яго з поля зроку;
– прадстаўнікі сацыяльнай службы не павінны свабодна разгульваць па пакоях, шныраць па шафах і пісьмовых сталах, пытацца, дзе вы захоўваеце грошы;
– калі вам прапануюць бясплатныя ці льготныя таблеткі, прадукты, пуцёўкі, адзенне – гэта яўныя махляры;
– калі паводзіны грамадзяніна, які прадставіўся сацыяльным работнікам, здаюцца вам падазронымі – тэлефануйце неадкладна 102.

Будзьце пільныя і асцярожныя, не дайце сябе ашукаць!

Таццяна ШАЦІЛА, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Шумілінскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *