“Канікулы без дыму і агню”

Безопасность

“Канікулы без дыму і агню”
Летам пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”. На жаль,  у гэты час колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае.
Для арганізацыі вольнага часу дзяцей працуюць летнія лагеры, у якіх нярэдкімі гасцямі стануць і супрацоўнікі МНС. Галоўная мэта выратавальнікаў – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах.
На тэрыторыі лагераў, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі на інфармацыйных стэндах з’явіцца тэматычная наглядная прадукцыя. Пройдуць прафілактычныя гутаркі са спецыялістамі РАНС, таварыства ратавання на водах, дэманстрацыя тэматычных і навучальных відэастужак, мультфільмаў, а таксама віктарыны, конкурсы, прэзентацыя часопіса “Юны выратавальнік”. Работнікі і дзяжурны персанал пройдуць навучанне правілам пажарнай бяспекі. Да правядзення акцыі далучацца актывісты разнастайных грамадскіх арганізацый.
Андрэй САСНОВІЧ, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў № 44 ад 09.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *