Сотрудники МЧС выехали в агрогородок Слобода

Бяспека Грамадства

Сустрэча з жыхарамі аграгарадка Слабада

У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі”, якая зараз праходзіць у краіне, ладзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, навучанне паводзінам ва ўмовах надзвычайных сітуацый. Так, у сераду на сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Слабада ў мясцовую школу адправілася абласное кіраўніцтва Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разам з начальнікам РАНС Андрэем Сасновічам.


Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Сяргей Маркевіч нагадаў вяскоўцам асноўныя правілы бяспечнага жыцця, у прыватнасці, як правільна паліць печкі, карыстацца электрапрыборамі і электраабсталяваннем, расказаў на рэальных прыкладах, да чаго прыводзяць пакіданне малых дзяцей без нагляду і адсутнасць у дамах пажарнага апавяшчальніка.


Разам з вясной надыходзіць пажаранебяспечны перыяд, калі пачашчаюцца травяныя палы. У сувязі з гэтым Сяргей Мікалаевіч Маркевіч папрасіў вяскоўцаў быць асабліва асцярожнымі пры спальванні сухой расліннасці, нагадаўшы асноўны алгарытм дзеянняў.
Напрыканцы сустрэчы жыхарам аграгарадка быў прадэманстраваны фільм пажарна-прафілактычнага характару.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *