Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі РАУС правялі прафілактычную акцыю «Захавай сабе жыццё»

Безопасность Общество

«Захавай  сабе  жыццё»
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі РАУС правялі прафілактычную акцыю  «Захавай сабе жыццё».

Як  рэальна захаваць жыццё пешаходам, веласіпедыстам, возчыкам гужавых павозак, вадзіцелям і пасажырам – пра гэта інспектары дарожна-патрульнай службы вялі размову з удзельнікамі дарожнага руху падчас акцыі. Дзеля гэтага трэба быць уважлівымі на дарогах, прышпільвацца рамянямі бяспекі, садзіцца за руль транспартнага сродку толькі з правамі адпаведнай катэгорыі і ўвогуле захоўваць правілы дарожнага руху, кажа начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч пасля чарговага рэйду, які быў праведзены па маршруце Мішкавічы-Кардон. У Мішкавічах былі выяўлены трое вадзіцеляў і адзін пасажыр, якія не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Вадзіцелям пагражае штраф да 1 БВ, пасажырам – да  3 БВ. Адзін вадзіцель ехаў на легкавушцы, пры гэтым не меў правоў, за што заплаціць штраф да 20 БВ.
У рамках прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ правялі мерапрыемства ў Кардонскай школе «Жыццё ў далоні». Былі падрыхтаваны конкурсы, загадкі, віктарыны, падчас якіх праверылі веды школьнікаў па правілах дарожнага руху. Супрацоўнікі міліцыі адказалі на пытанні школьнікаў і педагогаў,  уручылі ўсім дзецям флікеры.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №87 ад 06.11.2019 г.