На каких озёрах Шумилинского района можно купаться

Безопасность Край шумілінскі

Азёры чакаюць

Хутка пачнецца купальны сезон.  Для жыхароў падрыхтаваны спецыяльныя месцы для адпачынку з абсталяванымі пляжамі. Згодна з рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 185  афіцыйна дзейнічаюць 4 зоны адпачынку:
– возера Шумілінскае
(г. п. Шуміліна);
– возера Лескавіцкае
(в. Лескавічы);
– возера Разван
(в. Непароты);
– возера Будавесць
(в. Амбросавічы).
Санітарная служба праводзіць маніторынг зон адпачынку, прадугле-джаных для купання. На  тэрыторыях праведзены работы па добраўпарадкаванні: адрамантаваны і ўстаноўлены новыя навесы, кабінкі для пераапранання, стэнды з усёй неабходнай прафілактычнай інфармацыяй. На сённяшні дзень праведзены ў вадаёмах адбор проб вады на  санітарна-хімічныя і мікрабіялагічныя паказчыкі. Вада адпавядае нормам ва ўсіх вадаёмах зон адпачынку. На пляжах абсталяваны стаянкі для аўтамабіляў, адпрацаваны пытанні па навядзенні парадку  ў зонах адпачынку і вывазу смецця.
Хочацца нагадаць  некаторыя правілы для падтрымання нашых зон адпачынку ў належным санітарным стане.
Забараняецца:
– смеціць   ля вадаёмаў;
– заязджаць на тэрыторыю пляжа на транспартных сродках;
– парушаць рэжым утрымання  водаахоўных зон;
– распіваць на пляжы спіртныя напіткі;
– мыць бялізну і купаць жывёлу.
За гэтыя парушэнні Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях устаноўлена адказнасць.  Пры-трымліваючыся гэтых простых правілаў, вы зможаце пазбегнуць пакарання і цудоўна  адпачыць на прыродзе.
Сяргей КОНЫШАЎ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.
Аксана ЛАШКОВА, памочнік урача-гігіеніста па камунальнай гігіене ДУ “Шумілінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.
Надрукавана ў № 44 ад 09.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *