14 июня — Всемирный день донора крови

Актуалии Здоровье Общество

Чым можна дапамагчы? Здаць кроў. Здаць зараз

14 чэрвеня ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Сусветны дзень донара крыві.
Патрэба ў крыві і яе кампанентах рэзка ўзрастае, калі дапамога неабходна адначасова многім людзям, напрыклад, ва ўмовах прыродных і тэхнагенных катастроф. Менавіта таму цэнтральнай тэмай кампаніі ў гэтым годзе абрана донарства крыві ва ўмовах надзвычайных сітуацый.
У любой крызіснай ці надзвычайнай сітуацыі натуральнай рэакцыяй чалавека з’яўляецца пытанне: “Што я магу зрабіць? Як я магу дапамагчы?” Таму ў якасці лозунгу кампаніі 2017 года было абрана пытанне “Чым можна дапамагчы?”, а дадатковы лозунг гучыць так: “Здавайце кроў. Здавайце яе зараз. Здавайце яе часта”.
У Беларусі, пачынаючы з 2013 года, бясплатнае донарства крыві і яе кампанентаў набірае ўсё большую папулярнасць. Узровень забяспечанасці прадуктамі крыві з’яўляецца адным з асноўных індыкатараў стану нацыянальнай бяспекі краіны. Для ратавання пацярпелых і забеспячэння экстраных трансфузій неабходны пастаянны незніжаемы запас крыві, яе кампанентаў, які павінен абнаўляцца штогод. Адпаведна надзейныя запасы бяспечнай донарскай крыві могуць быць створаны толькі на падставе рэгулярнага, добраахвотнага і бясплатнага донарства.
Па выніках 2016 года лепшы вынік па прыцягненні да бясплатнага донарства здаровага насельніцтва сярод арганізацый аховы здароўя Віцебскай вобласці, якія не ажыццяўляюць нарыхтоўку крыві і яе кампанентаў, паказала Шумілінская ЦРБ – 130 бясплатных данацый.
У сваю чаргу ў Шумілінскай ЦРБ за 2016 год для лячэння пацыентаў зрасходавана 54 л 864 мл крыві.
У гэты дзень па ўсёй краіне ва ўрачыстай абстаноўцы гучаць словы ўдзячнасці донарам – “дарыцелям крыві”.
Напэўна, самым лепшым падарункам сабе і людзям у гэты дзень будзе чарговая бясплатная данацыя. Менавіта сёння ваша кроў каму-небудзь можа выратаваць жыццё, і хтосьці дзякуючы менавіта вам будзе жыць на гэтай зямлі…
Падрыхтавалі: Алена МІНАВА, старшая медсястра паліклінікі Шумілінскай ЦРБ; Марына АЛЯКСЕЕНКА, памочнік урача-эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №45 ад 13.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *