Реалии и перспективы туристического бизнеса в стране и в Шумилинском районе

Актуалии Экология Экономика

Турызм – справа перспектыўная

Учора ў рамках адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах раёна прайшлі сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама. Група на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Снаравым працавала ў райветстанцыі.
“Нацыянальная турыстычная індустрыя. Забеспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян. Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь” – менавіта развіццю турызму ў краіне была прысвечана тэма дня. У нашай краіне турызм – гэта адзін з самых перспектыўных сектараў эканомікі. Для развіцця турызму ў краіне шмат робіцца. Так, у мэтах стымулявання ўязнога турызму ў Беларусі ўведзены бязвізавы уезд тэрмінам на  пяць дзён. Краіна імкнецца развіваць патэнцыял турыстычных паслуг для медыцынскага, экалагічнага, паляўнічага, адукацыйнага і рэлігійнага турызму. У галіне агратурызму наша краіна ў рэйтынгу National Geographic Traveler Awards 2016  заняла першае месца.
Развіваюцца, можа не так хутка, як хацелася б, турыстычныя паслугі ў нашым раёне: прымае паляўнічых з Расіі і краін Еўропы “Дом паляў-нічага” Шумілінскага лясгаса, заязджаюць госці на шэсць аграсядзіб, якія працуюць у раёне. На Шуміліншчыне ёсць патэнцыял для развіцця экалагічнага турызму.
У калектыве райветстанцыі значная частка гутаркі была прысвечана бягучым вытворчым праблемам, якія ёсць у раёне і якія датычацца работы ветэрынарнай службы. “Ваша прынцыповая пазіцыя, ваша накіраванасць на выяўленне праблем, а не на іх хаванне, сумленнае стаўленне да справы дапамогуць пераламіць негатыўныя тэндэнцыі ў жывёлагадоўлі”, – адзначыў старшыня райвыканкама, звяртаючыся да супрацоўнікаў ветэрынарнай службы.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы таксама ў РЦГЭ, ТЦСАН, УП ЖКГ, ОКЗ, райаграсэрвісе, шумілінскіх яслі-садах №3 і №4, раённай бібліятэцы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №46 ад 16.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *