Шумилинские футболисты в тройке лидеров

Спорт, туризм

У тройцы лідараў

Працягваецца першынство вобласці па футболе. У нядзелю ФК “Шуміліна” прымаў дубровенскі “Днепр”. Для шумілінскай каманды гэта быў прынцыповы матч, у якім неабходна было узяць тры ачкі.
Шумілінскія футбалісты ўпэўнена пачалі сустрэчу. Строгая гульня ў абароне “звязала” нападаючых з “Дняпра”.  Каля чужых варот ФК “Шуміліна” дзейнічаў упэўнена і востра. Першы гол не прымусіў сябе чакаць – вызначыўся Аляксей Місурагін. Не прайшло і некалькі хвілін, як лік падвоіў Ігар Дашкевіч. І пасля таго, як лік стаў 2:0, карціна на полі не змянілася. Шумілінскія футбалісты працягвалі шукаць шчасця ля варот саперніка. Ужо ў першым тайме, дзякуючы галам Максіма Стрыжанка і Аляксея Місурагіна, быў аформлены разгром “Дняпра” (Дуброўна).
Другі тайм прайшоў больш спакойна. Дубровенскія футбалісты стварылі некалькі вострых момантаў ля нашых варот, з якімі абаронцы і галкіпер Павел Барысаў  справіліся без праблем. Фінальны вынік 5:0 на карысць ФК “Шуміліна” зрабіў Іван Астапенка. Перамога дазволіла нашай камандзе выйсці на трэцяе месца ў групе.
Другія матчы ў групе. ФК “Бешанковічы” – “Газавік” (Віцебск) – 0:2, “Прамень- КРОВ-СК” (Гарадок) – ФК “Сянно” – 1:5.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *