23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуалии

23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя ветэраны вайны і працы, землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення нашага раёна
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
23 чэрвеня – гэта знамянальны дзень, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю нашага раёна як  увасабленне  ўдзячнай памяці аб вялікім подзвігу воінаў-вызваліцеляў, якія цаной свайго жыцця забяспечылі будучым пакаленням магчымасць мірна жыць і працаваць.
Нягледзячы на жахі таго страшнага і жорсткага часу, нашы бацькі і дзяды выстаялі і засталіся непакоранымі,  праявілі мужнасць, гераізм і адвагу. Яны адрадзілі зямлю да жыцця, перамаглі разруху і нанава адбудавалі ўсё, што было знішчана нямецка-фашыцскімі акупантамі.
Дзякуй салдатам Вялікай Айчыннай, партызанам і падпольшчыкам, працаўнікам тылу за жыццё, мір і свабоду!
От  усёй душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, светлых надзей, аптымізму і дабрабыту, чыстага і мірнага неба над галавой.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №48 ад 23.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *