Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Шаціла.

Веласіпеды
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка Мікалаева, у доме якой пабывалі злодзеі. Міліцыянеры высветлілі, што мясцовы непрацуючы жыхар, пашкодзіўшы замок на ўваходных дзвярах, прабраўся ў чужы дом і ўкраў два веласіпеды, трымер і бензапілу. Урон, нанесены гаспадыні, складае 875 рублёў. Частка ўкрадзенага знойдзена і бу-дзе вернута пацярпелай.
Падробка
З ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама паведамілі ў РАУС, што ў жыхара райцэнтра, які збіраўся прадаваць легкавы аўтамабіль, выяўлена на “Опелі” падробка індэфікацыйнага нумара  транспартнага сродку. Міліцыянеры займаюцца расследаваннем гэтай справы, ёсць пада-зроны.  Максімальнае пакаранне, што яму пагражае – гэта пазбаўленне волі да двух гадоў.
Матацыкл
Хлопец са Светласельскага купіў “з рук” матацыкл і паставіў яго  ў падвал. Праз некалькі дзён тэхніка знікла. Як высветлілася ў ходзе расследавання, матацыкл украў знаёмы пацярпелага. Па дадзеным факце будзе ўзбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
“Бяспечны пераход”

На мінулым тыдні супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычную акцыю “Бяспечны пераход”. Былі адпрацаваны месцы з нерэгулюемымі пешаходнымі пераходамі, абследаваны аварыйныя ўчасткі дарог на прадмет асвятлення і наяўнасці  патрэбных дарожных знакаў. У ходзе акцыі былі выяўлены 5 правапарушэнняў: два вадзіцелі не прапусцілі пешаходаў, тры пешаходы пераходзілі дарогу ва неўстаноўленых месцах.
Спужаліся і збеглі
У час руху заднім ходам на аўтамабілі “Пежо” жыхар райцэнтра быў няўважлівым і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, што стаяў на абочыне. Мужчына спужаўся і збег з месца ДТЗ. На жыхара райцэнтра складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Пагражае штраф або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.
*   *   *
Вадзіцель камунгасу, які ехаў на УАЗе па Віцебску, пры руху заднім ходам не ўпэўніўся ў бяспечным манеўры і наехаў на “Опель-Астру”. На шумілінца складзены пратаколы за ДТЗ  і за тое, што пакінуў месца здарэння і не паведаміў пра яго ў ДАІ адразу.

Са Следчага камітэта
Крадзеж

Пасля сумеснага распіцця спіртнога жыхар Шуміліна ўкраў у жанчыны 25 рублёў. Як расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Вадзім Сапега, узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 206 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (прадугледжвае да 6 год пазбаўлення свабоды), бо мужчыне  вясной за здзейснены крадзеж было прысуджана 240 гадзін грамадскіх работ.
Агароджа
Нядаўна  на вуліцы Ленінская, што ў райцэнтры, невядомыя знішчылі 11 пралётаў агароджы. Вядзецца следства. Раённы аддзел Следчага камітэта просіць сведак злачынства патэлефанаваць па нумарах 4-90-65 ці 4-13-98. Ананімнасць гарантуецца.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА, Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №51 ад 05.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *