Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Вінтоўка
Супрацоўнікі міліцыі прыпынілі на аўтадарозе Віцебск-Полацк легкавы аўтамабіль, якім кіраваў жыхар Шуміліна. На заднім сядзенні аўто знаходзілася вінтоўка. Як ўстанавіла экспертыза, ружжо адносіцца да наразной агнястрэльнай зброі. І дазвол на захоўванне і выкарыстанне такой зброі не выдаецца ўвогуле. Вінтоўка канфіскавана. Згодна з арт. 295, ч. 2 Кры-мінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконная транспарціроўка агнястрэльнай зброі” супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Падбухторшчык
Жыхар вёскі Гаравыя, які раней быў судзімы за крадзеж, “падгаварыў” да крадзяжу 17-гадовага знаёмага хлопца. Разам абакралі дом жыхара Обалі. Супраць злачынцы ўзбуджана дзве крымінальныя справы: за крадзеж і за ўцягненне падлетка шляхам падману ці абяцанняў да незаконных дзеянняў. За апошняе правапарушэнне мужчыну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Сусед
У міліцыю за дапамогай звярнулася жыхарка в. Мосарава: з яе дома нехта выставіў аконную раму, залез у пакой і ўкраў больш чым паўтары сотні тысяч рублёў. Нягледзячы на тое, што жанчына звярнулася ў міліцыю не адразу пасля злачынства, злачынцу знайшлі: ім аказаўся жыхар гэтай жа вёскі. Больш таго – ён жыве па-суседству з пацярпелай.
Папаўся
У сярэдзіне мая была ўзбуджана крымінальная справа па факту кра-дзяжу маёмасці з дома жыхара райцэнтра. Злодзей знойдзены – ім аказаўся раней судзімы жыхар Шуміліна. Міліцыянеры ўстанавілі, што яшчэ раней мужчына выставіў аконнае шкло на верандзе пацярпелага, але залезці ў чужы дом у той раз яму перашкодзілі. За пакушэнне на здзяйсненне злачынства супраць мужчыны ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа.
Крадзяжы
За пяць месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістраваны 71 крадзеж. Больш за сорак крадзяжоў – з жылля: кватэр і прыватных дамоў. Восем злачынстваў значацца ў зводках як “крадзяжы мабільных тэлефонаў”.
Як правіла, большасць правапарушэнняў здзейснена нецвярозымі (17 выпадкаў) і маючымі судзімасць (16 выпадкаў), 17 правапарушэнняў зарэгістраваны ў грамадскіх месцах.
Сутыкненне
Жыхар Літвы, які ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк на грузавым аўтамабілі “Вольва”, каля павароту на Обаль не выбраў патрэбную хуткасць руху, не ўлічыў, што дарога слізкая (напярэдадні ішоў дождж), і  “Вольва “ сутыкнулася са спадарожным аўтамабілем “Івека” (ім кіраваў жыхар Віцебска). Вадзіцелі былі цвярозыя, яны не пацярпелі. А вось аўтамабілям патрэбны рамонт. На вадзіцеля “Вольвы” складзены адміністрацыйны пратакол.
Кювет
А дзевятнаццатай гадзіне жыхар Обалі ехаў са свайго гарадскога пасёлка ў бок Лявонава, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Пасажыр (жыхар Обалі) з траўмамі дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу. Прычыны дарожна-транспартнага здарэння ўстанаўліваюцца.
Па матэрыялах РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №48 ад 28.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *