Лучшие агрономы

Актуалии Новости

Лепшыя аграномы
На мінулым тыдні разам з начальнікам райсельгасхарчу В. В. Родзічам і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК І. К. Штуро мы пабывалі ў “Сіроцінскім” і “АграБаравінцы”, каб уручыць удзячныя лісты вясковым працаўнікам.

Сярод аграномаў раёна лепшымі ў спаборніцтвах па сяўбе прызнаны галоўныя аграномы з “Сіроцінскага” і “АграБаравінкі” – Сяргей Пятровіч Басаў і Віктар Аляксандравіч Туркоў. Іх гаспадаркі першымі ў раёне заканчваюць сяўбу зерневых. «Гэтыя спецыялісты могуць падзяліцца сваім вопытам, могуць даваць майстар-клас маладым», – адзначае В. В. Родзіч.
У гэты ж дзень удзячныя лісты ад упраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовыя прэміі ад гаспадаркі былі ўручаны і лепшым механізатарам з “Сіроцінскага” – Сцяпану Уладзіміравічу Шарыкаву і Аляксандру Леанідавічу Раманятаву.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №34 ад 11 мая



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *