3 чэрвеня – Дзень меліяратара

Актуалии Экономика

3 чэрвеня – Дзень меліяратара

Паважаныя меліяратары і ветэраны меліярацыйнай галіны раёна!
Напярэдадні прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці
за плённую работу ў сферы меліярацыі зямель Шумілінскага раёна!
Сваёй штодзённай працай вы карпатліва і беражліва акультурваеце і аднаўляеце наша галоўнае багацце – зямлю-карміцельку. Вы стаіце на перадавой развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці і ўносіце значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Упэўнены, што справа захавання зямель роднага краю і перадачы іх у спадчыну нашым нашчадкам – у надзейных руках.
Спадзяемся, што вопыт, веды, энергія і патэнцыял калектыву меліяратараў і надалей, насуперак усім складанасцям, дазволяць эфектыўна выконваць задачы, якія стаяць перад вамі.
Шчыра жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту! Поспехаў вам у стваральнай працы, стабільнасці і перспектыў калектыву арганізацыі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №42 ад 01.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *