85 детей отдыхают на второй смене «Алого паруса» в Лесковичах

Актуалии Образование

Другі “заплыў”  “Пунсовага ветразя”

З 8 ліпеня пачала работу другая змена дзіцячага летніка “Пунсовы ветразь”. 85 дзяцей адпачнуць, паздаравеюць і проста добра правядуць час у Лескавічах. Гэта дзеці са шматдзетных, апякунскіх, малазабяспечаных сем’яў, усе сямёра дзяцей з дзіцячага дому сямейнага тыпу і іншыя.
Другая змена працягнецца да 25 ліпеня, і будзе зроблена ўсё магчымае, каб гэты адпачынак дзецям запомніўся, паабяцала начальнік лагера Вера Якубёнак. Напрыклад, у “Пунсовы ветразь” прыедуць планетарый, лазертаг, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей з музейным заняткам “Рака памяці”, запланавана паездка ў віцебскі заапарк і шмат чаго яшчэ. Штодня там ладзяцца дыскатэкі, спартыўныя мерапрыемствы – сумаваць дакладна будзе некалі. А ў аўторак там прайшло святочнае адкрыццё змены.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №54 ад 14.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *