Поездку в Могилёв для инвалидов района организовало районное отделение Белорусского общества инвалидов.

Общество

Ратуша в Могилёве

Паездка на Магілёўшчыну
“А мы нядаўна пабывалі на экскурсіі на Магілёўшчыне. Уражанняў – цэлае мора, – пахваліліся знаёмыя пенсіянеры. – І ў храме пабывалі, і ў святой крыніцы купаліся. Адным словам, паездка незабыўная”.
Больш падрабязна пра экскурсію нам расказала старшыня раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава. “Гэту паездку выношвалі даўно, але неяк усё не было магчымасці, – гаворыць Любоў Мікалаеўна. – А тут пасябравалі з паломніцкай службай Свята-Успенскага храма Віцебскай епархіі, адкуль і нанялі аўтобус”. Жадаючых з’ездзіць на экскурсію сабралася з добрую паўсотню. Прычым не толькі з райцэнтра, але і з Обалі, з аграгарадкоў Слабада і Светласельскі.
Шумілінская дэлегацыя наведала ў Магілёве Свята-Мікалаеўскі жаночы манастыр, храмы Мікалая Цудатворца і Ануфрыя Вялікага, крыніцу Параскевы Пятніцкай. Пабывалі на літургіі, што праводзілася ў храмах.
А на зваротным шляху дадому наведалі Свята-Куцінскі Богаяўленскі мужчынскі і Свята-Успенскі жаночы манастыры. Трапілі якраз на крыжовы ход, памаліліся аршанскай цудатворнай іконе. Дадому прыехалі задаволеныя, а багацця ўспамінаў хопіць надоўга.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 28.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *