В районе стартовала уборочная

Актуалии

Рэпетыцыя  перад жнівом
Уборачная ў раёне стартавала. У гаспадарках раёна пачалася ўборка шматгадовых траў на насенне.
На мінулым тыдні камбайны СФГ “Раднік” працавалі ва ўрочышчы Макракі, убіралі на насенне аўсяніцу чырвоную. Ураджайнасць ў гэтым годзе сярэдняя – 4,2 цэнтнера з гектара, расказала аграном гаспадаркі Людміла Прыгун. Насенне аўсяніцы чырвонай адпраўляецца на “Віцебскнасентравы”, дзе яго даводзяць да патрэбных кандыцый, а потым прадаюць сельгаспрадпрыемствам вобласці.
Уборка аўсяніцы чырвонай, а потым купкоўкі, фестулоліуму, аўсяніцы трысняговай і райграсу пашавага – усяго толькі рэпетыцыя перад жнівом.  Няшмат часу засталося, калі камбайны пачнуць убіраць рапс, а там – і зерневыя.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №57 ад 25.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *