Сергей Пальвинский. Портрет инженера

Актуалии Людзі і лёсы Молодёжь

Партрэт інжынера
Сёння занальны вузел электрасувязі – паспяховае прадпрыемства, якое займаецца самымі сучаснымі распрацоўкамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій. На вынік працуе кожны спецыяліст, беручы на сябе адказнасць за свой участак работы. Сяргей Пальвінскі, інжынер электрасувязі станцыйнай групы, адказвае за забеспячэнне стабільнай бесперабойнай работы абсталявання сувязі. Тое, што са сваімі абавязкамі інжынер спраўляецца “на выдатна”, пацвярджае факт, што сёлета яго імя занесена на Дошку гонару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”.
Сяргей разам з калегамі сочыць за тым, каб нашы тэлефоны працавалі без збояў. Калі такое здараецца, то яны займаюцца выпраўленнем непаладак. Калі скаргаў ад абанентаў няма, то група выконвае прафілактычныя работы, робіць тэсціраванне абсталявання. Маючы  на ўвазе тое, што ўсе мы з’яўляемся абанентамі, мы самі можам рабіць вывады пра якасць сувязі. І Сяргей заўважыў, што, да прыкладу, за тры месяцы была ўсяго адна няспраўнасць. Таксама спецыялісты займаюцца ўсім, што звязана з заменай нумароў, з мадэрнізацыяй абсталявання. Ён, як і ўсе работнікі, карыстаецца ўсімі без выключэння паслугамі свайго прадпрыемства.
У свой час Сяргей Пальвінскі скончыў Віцебскі каледж сувязі, затым прадоўжыў адукацыю ў Мінску ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Хлопец вярнуўся ў родны раён і вось ужо сем год працуе ў вузле электрасувязі.
Сяргей добразычлівы, адкрыты і ўсмешлівы. Ён адказны работнік, добры сем’янін і надзейны сябар. Размаўляючы з ім, ловіш сябе на думцы, што менавіта такім і ўяўляеш сабе партрэт сучаснага паспяховага спецыяліста і маладога чалавека.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *