Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Дробны крадзеж
Два жывёлаводы УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” на полі каля аўтадарогі Р-20 укралі рулон саломы вагою 350 кілаграмаў. Кошт рулона ацэнены ў 6 рублёў 57 капеек. На мужчын за дробны крадзеж складзены адміністрацыйныя пратаколы. Пакаранне (штраф да 30 базавых велічынь кожнаму або адміністрацыйны арышт) будзе вызначана на судзе.
“Вышук”
У ходзе правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Вышук” на тэрыторыі раёна знойдзены даўжнік па грамадзянскай справе, а таксама мужчына, які вышукваўся за незаконную здабычу рыбы.
Абавязаны
У Расійскай Фэдэрацыі знайшлі жыхара нашага раёна, які хаваўся ў суседняй краіне, каб не выплачваць грошы на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, якіх выхоўвае дзяржава. Абавязаную асобу дэпарціруюць у Беларусь. Мужчыну будуць судзіць за ўхіленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей.

Са зводак ДАІ
Нецвярозыя

На аўтадарозе Мазурына-Ляхава (ля вёскі Доўгая Ніва) затрыманы механізатар ААТ “Лаўжанскае”, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў кормаўборачным комплексам “Ягуар”.
Праз некалькі дзён у Грудзінаве быў прыпынены механізатар КУСГП “Ульскі”, які сеў за руль МТЗ таксама ў стане алкагольнага ап’янення.
Абодвум механізатарам пагражае штраф да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Без правоў
На вуліцы Сіпко ў райцэнтры затрыманы жыхар Шуміліна, які ехаў на аўтамабілі ВАЗ без правоў кіравання. Прычым, такое парушэнне мужчына здзейсніў ужо другі раз на працягу года. Парушальнік выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС. Яму пагражае штраф да 50 БВ.
Перакуліўся
На вуліцы Дабееўская ў Шуміліне мясцовы жыхар здзейсніў ДТЗ: на асабістым аўтамабілі  не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Сам кіроўца не пацярпеў. Як высветлілася, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, а на аўтамабіль быў пратэрмінаваны тэхагляд. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію.

Са Следчага камітэта
Грошы

Супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа супраць жыхара Віцебска, які ў цягніку Віцебск-Полацк украў у свайго знаёмага з Улы 220 рублёў. Грошы знойдзены і вернуты пацярпеламу. А жыхару Віцебска, як расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Пнеўманія
Шумілінскім аддзелам Следчага камітэта  закончана правядзенне праверкі па факту смерці жыхара райцэнтра, пра якую раней пісала раённая газета. Дакладна ўстаноўлена, што смерць мужчыны наступіла па прычыне левабаковай пнеўманіі.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №69 ад 05.09.2017 г.



4 комментария по теме “Происшествия. Криминал

  1. Боюсь спросить.Если механизатор управлял Ягуаром,то на чем тогда ездит председатель ААТ «Лавжанское»…и куда смотрит Райисполком что «крестьяне» раскатывают на Ягуарах…

  2. И почему ОГАИ не сообщила о данном гражданина в налоговую инспекцию…

  3. Виктор Ягуар это название кармауборочной машины а не то что ты подумал!

  4. Юрий теперь все понятно,теперь все ясно…так значит гостсельмаш перешел на выпуск Ягуаров.Наконец то в АПК научились делать достойную технику…ну а что техника не «распознала» нетрезвого механизатора это конечно промах завода.Завгар и главный инженер тем более директор не причем…никто же не ждал трудовой десант с майками и грамотами с репортерами из Шумилинского пентагона.Команды не пить сверху не поступало…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *