В Шумилино прошла спартакиада работников УП ЖКХ

Актуалии Новости Спорт, туризм

Участак “Лесанарыхтовак” – лепшы

У мінулую суботу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшла спартакіяда работнікаў УП ЖКГ.

За перамогу ў васьмі відах спорту змагаліся больш чым 60 чалавек з усіх падраздзяленняў камунгасу.

У спаборніцтвах па амрэслінгу перамогу святкаваў Уладзімір Хацько з участка “Лесанарыхтовак”.  Пацвердзіў свой высокі клас і выйграў спаборніцтвы  неаднаразовы пераможца раённых і абласных спаборніцтваў па гіравым спорце Уладзімір Бандарэнка (падраздзяленне “Кардонскае”).

Хапіла барацьбы і на пляцоўцы для пляжнага валейболу: першае месца заваяваў дуэт Ігар Лазоўскі – Андрэй Лабейка (“Лесанарыхтоўкі”).

У лёгкай атлетыцы далей за ўсіх скокнуў Дзмітрый Калеснікаў (падраздзяленне “Шумілінскае”), а хутчэй за ўсіх стомятроўку прабег Уладзіслаў Догель (падраздзяленне “Шумілінскае”).  Максім Русецкі (падраздзяленне “Казьянскае”)  паказаў лепшы вынік у спаборніцтвах “Дакладна ў цэль”.

У спаборніцтвах па дартсу не было роўных Валерыю Кіслушкіну (падраздзяленне “Прыазёрнае”). Відовішчнымі і ўпартымі выдаўся турнір па перацягванню каната: званне  самых дужых атрымалі асілкі з участка “Лесанарыхтовак”.
У спартакіядзе  спрабавалі свае сілы ў скачках ў даўжыню, дартсу і бегу на 60 метраў 7 жанчын. У агульным заліку перамогу святкавала эканаміст Анастасія Малашонак.

Па выніках спартакіяды першае агульнакаманднае месца ў спартсменаў участка “Лесанарыхтовак”, другое – у падраздзялення “Шумілінскае”, трэцяе – у каманды ІТР.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №70 ад 08.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *