Профсоюзы сельхозорганизаций Шумилинского района помогли детям собраться в школу

Образование Общество

Збяры школьны партфель”

Для прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу дабрачынная акцыя “Збяры школьны партфель” стала традыцыйнай. Перад пачаткам навучальнага года мнагадзетныя сем’і атрымалі з прафсаюза грошы на канцылярскія тавары для сваіх дзяцей-школьнікаў. Так, сёлета на гэтыя мэты прафсаюзныя пярвічкі сельскагаспадарчых арганізацый выдаткавалі больш за   тысячу рублёў, расказала в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун.
Найбольш актыўны ўдзел у прафсаюзнай акцыі прынялі пярвічкі з ААТ “Лаўжанскае”, КУСГП “Сіроцінскі” і СФГ “Раднік”, адзначыла Людміла Георгіеўна.  “У нашай пярвічцы налічваецца сем мнагадзетных сем’яў, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту, – расказала прафсаюзны лідар ААТ “Лаўжанскае” Аксана Карага. – Іх бацькам выдзелена па 62 рублі для падрыхтоўкі дзяцей да школы. Для многіх гэта значная падтрымка, асабліва, калі ў школу ідзе не адно дзіця, а, скажам, трое”.
Маладая пярвічка цэха па вырошчванні птушак “Вітконпрадукт” у Слабадзе, якая была створана паўтара года таму, таксама прыняла актыўны ўдзел удзел у акцыі  “Збяры школьны партфель”. “Для нас гэта справа ў навінку, – расказала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Аліна Кашнікава. – Але калі чатыры мнагадзетныя сям’і атрымалі для падрыхтоўкі да школы па  40 рублёў, яны былі задаволены. Менавіта ў такія хвіліны людзі адчуваюць, што прафсаюз важны і патрэбны”.
Нягледзячы на няпростую фінансавую сітуацыю, не застаўся ў баку ад акцыі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу: перад пачаткам новага навучальнага года выдзелі шасці мнагадзетным сем’ям ( з “АграБаравінкі” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс) па 50 рублёў на канцылярскія тавары.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *