Лесофонд Шумилинского лесничества составляет 17,5 тысяч гектаров

Актуалии Экология Экономика

Шумілінскае лясніцтва: Спраўляюцца з пастаўленымі задачамі

Усяго ў Шумілінскім лясніцтве пад кіраўніцтвам ляснічага А. М. Калдунова рупяцца 28 чалавек. І, як заўважыў Андрэй Міхайлавіч, з пастаўленымі задачамі калектыў спраўляецца. Сістэма работы ў лясніцтве адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі, што характарызуюць работу лясной гаспадаркі краіны ў цэлым. На гэта звярнуў увагу ляснічы.
Галіна развіваецца, адкрываюцца новыя накірункі работы, ставяцца новыя задачы, распрацоўваюцца і рэалізуюцца ў жыццё разнастайныя праграмы. Як вынік, усе лясніцтвы маюць выдатныя адміністрацыйныя будынкі, у тым ліку і Шумілінскае, якое ў мінулым годзе апошнім у раёне справіла сваё наваселле.
Шмат увагі ўдзяляецца вырошчванню пасадачнага матэрыялу, рабоце ў пітомніках. Напрыклад, матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай, на які зараз робіцца стаўка, лепш прыжываецца і ў далейшым менш хварэе. Шмат вырошчваецца разнастайных дэкаратыўных раслін. Усё гэта клопат у тым ліку і работнікаў Шумілінскага лясніцтва, лесафонд якога складае ажно сямнаццаць з паловай тысяч гектараў.
Гэтай вясной лясніцтва пасадзіла 20 га лесу – гэта каля ста тысяч саджанцаў. Пасадкі працягнуцца і восенню. Лясніцтва заўжды ахвотна адгукаецца на любую грамадскую ініцыятыву, супрацоўнічае са школамі, дапамагае тэхнікай і пасадачным матэрыялам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 15.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *