5 июня — Всемирный день охраны окружающей среды

Актуалии Экология

Ахова навакольнага асяроддзя
Ахова навакольнага асяроддзя – гэта цэлая сістэма грамадскіх і дзяржаўных мер, накіраваных на гарманічнае суіснаванне прыроды і  чалавека. Сёння становіцца верагодным той фактар, што наша будучыня, будучыня чалавецтва і планеты ў цэлым у многім залежыць ад нашых магчымасцей вырашаць вострыя праблемы ў вобласці навакольнага асяроддзя. Да гэтых праблем адносяцца забруджванне прыроды, прыродныя ці тэхнагенныя  катастрофы, абядненне біялагічнай разнастайнасці, разбурэнне прыродных  і культурных ландшафтаў як вынік негатыўнага чалавечага ўздзеяння ці прыродных катаклізмаў.
5 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя (Дзень эколага). Гэты дзень лічыцца адной з самых важных падзей экалагічнага календара і штогод адзначаецца больш чым у 100 краінах свету. Свята было заснавана ў чэрвені 1972 года на Стакгольмскай канферэнцыі і разлічана на тое, каб абудзіць у кожным чалавеку жаданне садзейнічаць ахове навакольнага асяроддзя.
На тэрыторыі Шуміліншчыны найбольш каштоўным прыродным комплексам заказніка «Казьянскі» з’яўляецца «Обальскае балота». Гэта ўнікальны прыродна-тэрытарыяльны комплекс, ахове якога надаецца асаблівае значэнне. Толькі тут сустракаюцца даволі буйныя плантацыі марошкі – рэлікта апошняга ледавіковага перыяду. Толькі тут можна сустрэць некалькі відаў нашых паўночных архідэй.
Вялікай разнастайнасцю прадстаўлена фаўна птушак. Тут гняздуюцца буйныя калоніі вялікіх вераценнікаў, чутны сумны свіст залацістых сяўцоў (ржанка), па краі балот трывожна пералётваюць вялікія краншнэпы – самыя буйныя кулікі Беларусі, можна ўбачыць і драпежных птушак – канюкоў і асаедаў, балотнага мышалова (лунь), змеяеда. Гаспадаром гэтых мясцін з’яўляецца дзербнік.
Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя – не вузкапрафесійная дата, яна тычыцца не толькі эколагаў, але і ўсіх, каго турбуе дабрабыт прыроды, часткай якой з’яўляецца кожны з нас.
Алена КАРПУШЭНКА.
На здымках: азёры на Обальскім балоце; скапа са здабычай.
Надрукавана ў №43 ад 05.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *