17 верасня – Дзень работнікаў лесу

Актуалии Экология Экономика

17 верасня – Дзень работнікаў лесу

Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Стабільнае развіццё лясной галіны – гэта не толькі залог паспяховай эканомікі раёна, але і важны складальнік экалагічнай бяспекі. Работа па  захаванні і памнажэнні лясных багаццяў заўсёды выклікала глыбокую павагу сярод людзей, яна патрабуе высокай адказнасці і прыняцця граматных рашэнняў.
Перад вашым калектывам пастаўлены няпростыя задачы па рацыянальным выкарыстанні лясных рэсурсаў, павышэнні эфектыўнасці работы галіны, абароне і аднаўленні лясных масіваў.
Ад усёй душы жадаем, каб ваша стваральная праца мела дастойнае ўзнагароджанне, каб намечаныя  калектывам мэты ажыццяўляліся. Здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых  пачынаннях вам, вашым родным і блізкім!

Надрукавана ў №72 ад 15.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *