Семья Новиковых из агрогородка Никитиха заняла 2-е место на областном этапе конкурса «Властелин села»

Актуалии Молодёжь

Новиковы во время выступления на районном этапе "Властелин села" 3 июля 2017 года

Сям’я  Новікавых  заваявала  другое  месца

15 верасня ў аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна прайшоў абласны этап рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар сяла-2017”. Гонар нашага раёна абараняла сям’я Новікавых з аграгарадка Мікіціха – Мікалай, Алена і іх дзеці Арцём, Анастасія і Ганна. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 12 маладых сем’яў .
Кожны з канкурсантаў стараўся прадставіць і свой падворак, і сямейныя традыцыі, і любімыя стравы, паказаць майстэрства гаспадыні і гаспадара.
Не было роўных нашым Алене і Мікалаю ў конкурсе “Па дровы”, дзе трэба было распілаваць, пакалоць і скласці дровы. Другое месца сям’і Новікавых  журы прысудзіла за конкурс “Святочны воз”. Творчы падыход да афармлення падворка і жывое парася Афрадыта, ад жадаючых сфатаграфавацца з якім не было адбою, дапамаглі стаць другімі ў конкурсе “Дасягненні сямейнай гаспадаркі”. Трэцяе месца занялі нашы землякі ў прадстаўленні візітак “Вітаем па-беларуску” і ў конкурсах падворкаў.
У Алены і Мікалая Новікавых немалая прысядзібная гаспадарка, на якой работы хапае і дарослым, і дзецям. Большасць работ Новікавы імкнуцца рабіць разам – гэта і ёсць залог іх сямейнага шчасця.  Пра гэта яны імкнуліся расказаць у конкурсным відэароліку, які таксама прынёс трэцяе месца.
Па выніках конкурснай праграмы сям’я Новікавых на абласным этапе “Уладар сяла-2017”заваявала другое месца.
Перамога і галоўны прыз – бычок – дасталіся сям’і  Молакавых з Шаркаўшчынскага раёна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *