Присоединяйся к Европейской неделе мобильности

Актуалии Общество Экология

22 верасня  – дзень без аўтамабіля

Штогод з 16 па 22 верасня ў рамках правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці і Сусветнага дня без аўтамабіля аўтамабілістам прапануецца на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання асабістых транспартных сродкаў на карысць грамадскага транспарту, веласіпедаў і пешых прагулак.
Кожны год гэта кампанія прысвячаецца розным тэмам, звязаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтатранспарту і забруджвання паветра. Тэма 2017 года гучыць як “Экалагічная і інтэлектуальная мабільнасць! Сумеснае выкарыстанне вядзе да будучыні”.
Для ўдзелу ў акцыі  трэба прайсці рэгістрацыю. Яна адкрытая і даступная на рускай мове для арганізацый, устаноў адукацыі і гарадскіх улад. Больш падрабязна даведацца пра ўмовы ўдзелу ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці і зарэгістравацца ў рэжыме анлайн можна на сайце http://mobilityweek.eu/, кантактная асоба (прадстаўнік Рэспублікі Беларусь)  Кірыл Сінюціч, тэлефон +375293961114.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя просіць усіх жыхароў раёна 22 верасня падтрымаць акцыю і па магчымасці адмовіцца ў гэты дзень ад выкарыстання асабістых аўто.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *