Картофелеводам из КФХ «Родник» дождь мешает убирать урожай

Актуалии Экономика

Капаюць “брыз”,  “скарб” на падыходзе

На раніцу 18 верасня ў СФГ “Раднік” было выкапана восем гектараў бульбы, ураджайнасць склала 198 цэнтнераў з гектара.
У гэтым годзе надвор’е не шкадуе работнікаў сельгаспрадпрыемстваў: убіраць ураджай прыходзіцца выбарачна і ўрыўкамі ў перапынках паміж дажджамі. Гэтак жа і з бульбай. СФГ “Раднік”, якая спецыялізуецца на вырошчванні бульбы, сёлета прыступіла да ўборкі ў канцы мінулага тыдня. Маглі б і раней, дык усё чакалі, пакуль абсохне пасля ліўняў.  Вядома, працаваць у такіх умовах нялёгка, але што зробіш, ураджай жа трэба ўбіраць, канстатуе кіраўнік гаспадаркі Ю. В. Сямёнаў.
“Познія пасадкі, дажджлівае і халоднае лета – усё гэта было не на карысць вялікаму ўраджаю, – кажа Юрый Віктаравіч. – Тым не менш пасадкі апрацавалі ад фітафторы, своечасова зрабілі хімпраполку – і бульба ўзяла сілу.  Ураджайнасць пакуль трымаецца ў межах 190-200 цэнтнераў з гектара. Гэта нядрэнна, калі ўлічыць, што зараз мы капаем зусім не лепшыя ўчасткі”.
У гэтым годзе ў СФГ “Раднік” расце 70 гектараў бульбы. На мінулым тыдні бульбакамбайн працаваў ля вёскі Надзежына. Поле было высокім, пясчаным, і вада пасля нядаўняга дажджу хутка сышла. “Камбайн ідзе добра, не буксуем, – кажуць механізатар Анатоль Карнякоў і ягоны памочнік Ігар Гушча (на здымку). – За дзень спраўляемся з трыма гектарамі. Зараз капаем гатунак “брыз”, затым паедзем на палеткі, дзе пасаджаны “скарб” – думаем, што там будзе лепшы ўраджай”.
Кіраўніцтва СФГ “Раднік” у гэтым годзе загадзя шукала пакупнікоў для бульбы. Удзельнічалі ў некалькіх тэндарах і вельмі задаволены, што выйгралі два з іх – на трыста і сто тон. Так што чатырыста тон бульбы з Мішкавіч паедуць у папраўчыя ўстановы Віцебска. А астатнюю, як і ў мінулым годзе, прададуць арганізацыям і прадпрыемствам вобласці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *