Криминал. Происшествия

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў начальнік РАУС Аляксандр Дзмітрэнка.
Самагонны апарат
У аднаго з жыхароў Шуміліна ў кватэры знойдзены самагонны апарат. За незаконнае захоўванне прылады складзены адміністрацыйны пратакол, мужчына заплаціў штраф памерам  у дзве базавыя велічыні.
Тэлефон
Жыхарка в. Гаравыя, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, украла ў мясцовага жыхара мабільны тэлефон. Яго кошт ацэнены ў 89 рублёў. Мабільнік канфіскаваны і будзе вернуты гаспадару. На ліхадзейку ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што ёй пагражае, – пазбаўленне волі да трох гадоў.
Наезд
Раённая газета пісала пра ДТЗ у Язвіне: вадзіцель  з Наваполацка, кіруючы аўтамабілем “Сканія”, наехаў на жанчыну, якая выйшла на дарогу з-за фуры. Пацярпелая з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу. Па дадзеным факце нядаўна была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 317 ч. 2 “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да цяжкіх цялесных пашкоджанняў”. Калі віна вадзіцеля будзе даказана,  то яму пагражае пазбаўленне волі да 5 гадоў.
Нецвярозы
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарозе Башні-Лажок непрацуючага жыхара а.-г. Башні, які ехаў на мапедзе ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым не меў правоў кіравання, страхоўкі на мапед і дзяржтэхагляду. Парушальніку пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Без правоў
Вадзіцель УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” кіраваў аўтамабілем МАЗ, не маючы вадзіцельскага пасведчання і дагавора абавязковага страхавання на транспартны сродак. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію РАУС, яму пагражае штраф да 2 БВ.
Пагоня
Ва Ушацкім раёне быў затрыманы жыхар Шуміліна, які ехаў на “Фальксвагене” ў стане алкагольнага ап’янення. Да таго, кіроўца не прыпыніў-ся па патрабаванні супрацоўніка ДАІ, і дарожна-патрульныя інспектары вымушаны былі яго праследаваць. За тое, што сеў нецвярозым за руль, жыхару райцэнтра пагражае штраф да  100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады. За невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў ДАІ – штраф да 20 БВ.
На мапедзе
Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі ў Обалі жыхара в. Гаравыя, які на заднім сядзенні мапеда перавозіў дзіця ва ўзросце да 12 гадоў, што забаронена Правіламі дарожнага руху. За парушэнне пагражае штраф да 4 БВ.
На «Жыгулях»
У Уле затрыманы жыхар вёскі Добрына, які ехаў на аўтамабілі ВАЗ-2107. Кіроўца не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання, сертыфіката аб дзяржтэхаглядзе транспартнага сродку, дагавору абавязковага страхавання і пасведчання аб рэгістрацыі. Кіроўцу пагражае штраф да 3 БВ.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *