На районной Доске почёта: учитель Владислав Третьяков

Актуалии Образование Общество

Настаўнік – чалавек асаблівы
Настаўнік – асаблівы чалавек, які адкрывае дзецям  новы і часта загадкавы свет. Ён здольны запаліць цікаўнасць і жаданне спазнаць яго, знайсці ў ім сваё месца. Такая магчымасць ёсць найперш у настаўнікаў геаграфіі і біялогіі. Уладзіслаў Уладзіміравіч Траццякоў – настаўнік геаграфіі і біялогіі  Слабадской дзіцячы сад-базавай школы – выкарыстоўвае гэта ў сваёй рабоце вельмі ўдала і мае выдатныя поспехі, за што яго прозвішча занесена сёлета на раённую Дошку гонару.
– Уладзіслаў Уладзіміравіч, выбар прафесіі – адзін з самых адказных момантаў у жыцці кожнага чалавека. Што паўплывала на ваш выбар?
– Я нарадзіўся ў Рагачоўскім раёне на Гомельшчыне.  Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС  сям’я пераехала ў Мішневічы.  Там закончыў Мішневіцкую школу. Яшчэ ў старэйшых класах цвёрда вырашыў, што буду настаўнікам геаграфіі і біялогіі. Думаю, што на мой выбар паўплывала тое, што вельмі любіў, ды і зараз люблю, падарожнічаць і адкрываць новыя мясціны. У дзяцінстве дзе толькі не быў – Адэсе, Калінінградзе, Кыргызстане, там, дарэчы, і зараз жывуць мае сваякі.  Да ўсяго проста зачараваўся Казьяншчынай.
– Чым адрозніваецца малады настаўнік Уладзіслаў Уладзіміравіч і Уладзіслаў Уладзіміравіч з 20-гадовым педагагічным стажам?
– Калі рабіў свае першыя крокі ў віцебскай школе, куды трапіў пасля заканчэння ВДУ імя П. М. Машэрава, хутка зразумеў, што атрыманне педагагічнай адукацыі яшчэ не з’яўляецца гарантыяй таго, што ты ўжо настаўнік. Універсітэцкі дыплом – дакумент, які толькі дае права для вялікай і незвычайна складанай працы.  Азіраючыся  назад, магу сказаць, што з кожным годам люблю сваю прафесію ўсё больш і больш.  Відаць, стаў больш цярплівым і менш катэгарычным. Толькі з гадамі з’яўляецца ўменне зразумець і прыняць  унікальнасць кожнага дзіцяці, цаніць кожнага вучня як індывідуальнасць.
– Вашы вучні перамагаюць на алімпіядах па геаграфіі і біялогіі, прычым, не толькі раённага этапа. Так, у мінулым годзе Сяргей Пусянкоў атрымаў дыплом 3-й ступені на абласным этапе алімпіяды па біялогіі. Раскрыйце, калі ласка, сакрэт перамог.
–  Настаўніку важна зацікавіць школьніка. На кожным уроку я імкнуся пераканаць іх у тым, што геаграфія і біялогія – найцікавейшыя прадметы. Настаўнік і вучань падчас падрыхтоўкі да алімпіяды становяцца адной камандай, дзе канчатковы вынік залежыць ад працавітасці і адказнасці кожнага.
– Ведаю, што ваша жонка таксама настаўніца.
– Так. Галіна Аляксандраўна – настаўніца пачатковых класаў Шумі-лінскай СШ №2. Па шчырасці сказаць, мой шлюб не быў бы  шчас-лівы, калі б жонка не была  настаўніцай. У нас аднолькавыя погляды на жыццё, на выхаванне дзяцей, на адпачынак. Усё гэта дае ўнутраны спакой і задавальненне. Калі ў сям’і ўсё добра, тады і працуеш з большым жаданнем і імпэтам.
– Зараз надышоў час новых інфармацыйных тэхналогій. Бясспрэчна, што сучасны настаўнік павінен ведаць камп’ютар  і выкарыстоўваць яго ў навучальным працэсе.
– Сучасны настаўнік – гэта чалавек, які цікавы для вучня. Падкрэслю, менавіта цікавы для вучня.  Упэўнены, што валоданне камп’ютарнымі тэхналогіямі павышае аўтарытэт настаўніка.  Імкнуся, каб на маіх уроках былі розныя прэзентацыі, відэарады і 3D-мадэлі. Гэтыя формы цікавыя для вучняў. Пры падрыхтоўцы да ўрокаў многа інфармацыі бяру з інтэрнэту.
– Уладзіслаў Уладзіміравіч,  ведаю вас як прыхільніка актыўнага адпачынку.
– Такі ў мяне характар, што не магу проста ляжаць на канапе ды гля-дзець тэлевізар. За радасць схадзіць у грыбы і  ягады. Доўгі час я футбольны заўзятар. Балею за барысаўскі БАТЭ і мінскае “Дынама”. Стараюся з’ездзіць на матчы на “Барысаў-арэну”. Разам з настаўнікам фізкультуры Уладзімірам Кучко арганізуем для вучняў сумесныя паездкі. Не прапускаю ніводнага хатняга матча ФК “Шуміліна”.  Пастаянна разам з вучнямі ўдзельнічаю ў турпаходах і турзлётах.
– Дзякуй за размову.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №76 ад 29.09.2017 г.



1 комментарий по теме “На районной Доске почёта: учитель Владислав Третьяков

  1. Ооо. Хорошо знаю этих учителей. Галина Александровна была моим классным руководителем, а Владислав Владимирович неоднократно готовил к олимпиадам и различным конкурсам. Сейчас я больше не учусь не у Владислава Владимировича, не у Галины Александровны, но запомню их на долгие-долгие годы! И я хочу поздравить Галину Александровну и Владислава Владимировича с Днём учителя-это действительно их профессиональный праздник. Желаю трудовых успехов, терпения, здоровья и понимания.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *