Шумилинские спасатели организовали для школьников СШ №2 квест-игру

Безопасность Образование

Вучымся бяспецы праз квэст-гульню

Каб павысіць узровень ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і на практыцы адпрацаваць навыкі дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, шумілінскія выратавальнікі на базе Шумілінскай СШ №2 правялі квэст-гульню “Надзвычайная сітуацыя” для вучняў і іх бацькоў.

Каманды павінны былі прайсці 6 пляцовак і прадэманстраваць свае веды і ўменні ў ліквідацыі наступстваў розных няштатных сітуацый. Удзельнікі квэст-гульні вучыліся апранаць баявы рыштунак ратавальнікаў, карыстацца вогнетушыцелем, эвакуіравацца праз задымленае памяшканне, збіраць разлітую ртуць, правільна выклікаць службу ратавання. Усё гэта неабходна было пераадолець паводле задання маршрутнага ліста, выдадзенага камандам на старце.
“Прыемна адзначыць, што ўсе паказалі добрыя тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне бяспекі, – адзначыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Вадзім Півавараў. – Лепшыя каманды былі ўзнагароджаны. Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства, і яны з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з супрацоўнікамі МНС”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №21 ад 17.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *