Неделя белорусского языка и литературы прошла в Кардонской школе

Духоўнае Образование

Чытаем вершы, вядома ж, па-беларуску!
У Кардонскай дзiцячым садку–сярэдняй школе ў лiстападзе адбыўся Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры. Арганізатарам мерапрыемства стала настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Шэдзько Вольга Іванаўна. Актыўную дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да конкурсу ёй аказалi настаўнiкi пачатковых класаў.
План Тыдня быў даволі насычаным, але самым яскравым мерапрыемствам стаў апошні дзень, калі быў запланаваны «Конкурс чытальнікаў». Мерапрыемства ператварылася ў сапраўднае свята для дзяцей. Па-святочнаму апранутыя, вучнi ужо з самага ранку рэпеціравалi свае выступленні. Перад імі стаяла задача: выразна прачытаць на памяць верш аднаго з беларускiх паэтаў, абранага па ўласнаму жаданню. Адказы кожнага канкурсанта ацэньваліся членамі журы.
Для некаторых дзяцей выступаць на публiцы – звычайная справа. Але цяжэй за ўсiх давялося самым маленькiм чытальнiкам, вучням 2-4-х класаў. Яны вельмi хвалявалiся i саромелiся выходзiць перад вялiкай аўдыторыяй. Горача перажывалі за дэбютантаў i іх бацькi, якiя знайшлi час наведаць школьнае мерапрыемства.
Напрыканцы конкурсу журы падвяло вынiкi. Безумоўна, вызначыць найлепшых аказалася няпроста. Усяго ў «Конкурсе чытальнiкаў» прынялi ўдзел 22 вучні , пачынаючы з 2-га класа, заканчваючы 10-ым. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі. Члены журы адзначылі выступленнi Барысевiч Аляксандры (2 клас), Ермаловiча Клiма (2 клас), Лiтоўкi Уладзiслава (3 клас), Ткачонка Юрыя (3 клас), Сiнiцкай Дар’i (4 клас), Храмцовай Анастасіі (5 клас), Ермаловіч Дзіяны (6 клас), Мiляк Вiкторыi (7 клас), Лагутка Алiны (7 клас), Ермаловiч Карыны (7 клас), Дубко Таццяны (9 клас) i Давыдавай Юлii (9 клас). Яны паказалі, як трэба чытаць вершы. Увесь тыдзень з вуснаў дзяцей гучала беларуская мова. Веру, што вось такiя мерапрыемствы паспрыяюць захаванню беларускай мовы, традыцый, а значыць — i культуры наогул.
Маргарыта АЛЕШКА, педагог–арганізатар Кардонскай д/с-СШ.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *